Вернуться на главную страницу сайта    Вернуться на главную раздела

  

Газета "Баранавiцкi футбол". №2. август 2003.

"Цяжка быць лідарам"
Гутарка з Сяргеем Маляўкам (паўзахiснiк ФК "Баранавiчы").


    - Сяргея Маляўку называюць адным з лідараў каманды. Ці адчуваеш гэта на сабе?
    - Канешне, цяжка быць лідэрам. Калі цябе лічаць лідарам, то ад цябе набагата болей залежыць. Усе настройваюцца на лідэраў. Напрыклад, цяжка ўзламаць абарону суперніка, амаль усе адзінаццаць чалавек групіруюцца супраць цябе. Функцыі лідэра ня толькі браць ініцыятыву на сабе, але й умець з’яднаць і направіць каманду да станоўчага выніку.
 

    - У сувязі з гэтым, як ты ацэніш унутраны настрой у камандзе?
    - Вельмі баявы. У першым крузе было некалькі няўдалых матчаў, але мы сабраліся і вырашылі: ці нам усім увогуле разыходзіцца , ці ісці разам да канца, не дзелячыся на мясцовых ды прыезжых. Пасля гэтай размовы мы пачалі другі круг няблага.

 
    - А што не хапіла ў папярэднім сезоне каб выйсці ў першую лігу?
    - Магчыма, раней не шанцавала і былі менш падрыхтаваныя, але выкладаліся на сто працэнтаў. Мы тры гады запар ішлі побач з лідэрамі. Але ў гэтым годзе горад пачаў рэальна дапамагаць клубу. Гэта мы адчулі.
   

    - А як паўплываў на каманду прыход новага трэнера?
    - Вельмі добра. Мы пачалі разумець, што такое сапраўдны футбол. Ён нас зарадзіў на барацьбу, нейкім фанатызмам. Мы пачалі больш прафесійна адносіцца да футболу. Наш трэнер унёс нейкую свежую струю ў гульню каманды.


    - Сяргей, апошнія гульні каманды скончыліся ў нічыю. Як ты можаш пракаментаваць гэтыя вынікі?
    - У апошніх гульнях мы гралі з супернікамі, якія ішлі адразу пасля нас – на другім і трэцім месцы – “Верас” і “РУОР”. Спаду ў гульні не назіраецца, відаць як усе выкладаюцца, як і ў пачатку сезона. Дзесьці, магчыма, не пашанцавала. Нічога страшнага.

 
    - А як ў гэтым сезоне складваюцца адносіны з балельшчыкамі?
    - Вельмі рады, што прыходзіць столькі людзей на матчы. Нават у Нясвіжы было паўтары тысячы нашых балельшчыкаў. На стадыёне толькі й чулася: “Баранавічы, Баранавічы!”. Канешне, дрэнна што няма трыбунаў на стадыёне. Шмат хто ня можа стаяць на нагах дзве гадзіны. Хацелася б праз газету запрасіць людзей на стадыён, а мы ў сваю чаргу будзем радаваць гледачоў перамогамі.


    - А твае сваякі таксама балельшчыкі?
    - Маці вельмі цікавіцца, чытае спартыўныя газеты. Брат заўсёды прыходзіць на стадыён. Бывае ездзіць і на выязныя гульні. Дарэчы брат і зацікавіў мяне футболам.

 
    - А каб табе сёння паступілі прапановы аб пераходзе ў клубы з першай або вышэйшай лігі, ці пагадзіўся б?
    - Пакуль аб гэтым не задумваўся. На дадзены момант пакуль звязваю сваю кар’еру з ФК “Баранавічы”. Мы таксама спадзяемся, што ў гэтым сезоне выйдзем у Першую лігу. А паступяць прапановы – буду думаць.
 

    - Сяргей, яшчэ адно пытаннне. Ці верыш ты ў забабоны?
    - Я крыху ў прыкметы веру.
 

    - А каманда?
    - А ў нас за дзень да гудьні і так ніхто ня брыецца. Да гульні я не даю інтэрв’ю. Магчыма, напрыканцы чэмпіяната, перад галоўнымі гульнямі мы і зробім што-небудзь адметнае як, напрыклад, бразільцы на Чэмпіянаце свету пагаліліся налыса.
   

    - Цяпер пытанні аб нашай газеце. Як спадабаўся першы нумар “Баранавіцкага футбола”?
    - Канешне, спадабаўся. Вельмі прыемна, што з’явілася такая газета. Я думаю, што аматары футболу будуць больш ведаць аб камандзе і падзеях у чэмпіянаце. Пакуль яны не шмат ведаюць аб ФК “Баранавічы”, іграках, аб тым, як праходзяць матчы.
 

    - Што можаш пажадаць нашай газеце?
    - Каб балельшчыкі яшчэ больш зацікавіліся “Баранавіцкім футболам”, каб падвысіўся тыраж.

Алесь Пікула

   

 Rambler's Top100